Ад паражэння да адраджэння
16 верасня 1941 г. — чорны дзень у гісторыі Рэчыцкага партызанскага атрада. Фашысты высачылі месцазнаходжанне народных мсціўцаў і іхнія базы, якія знаходзіліся ў зоне Амелькаўскіх лясоў. Карны атрад здолеў непрыкметна акружыць атрад. Успыхнуў бой. На жаль, для партызан ен быў няўдалым. Частка іх загінула. Тыя ж, каторыя прарваліся праз варожае акружэнне, былі дэмаралізаваны. Нехта пайшоў дамоў, большасць рушылі на Усход. З надзеяй далучыцца да іншага партызанскага атрада, ці нават рэгулярнай часці Чырвонай Арміі. Хаця ў гэты час асноўныя баявыя дзеянні вяліся далека ад Рэчыцкага раена. Група пад кіраўніцтвам М.Ф. Турчынскага ў складзе чатырох чалавек, прыбілася да Лоеўскага партызанскага атрада Сінякова. Але не было сярод іх першага сакратара Рэчыцкага РК КПБ/б/ А.І. Куцейнікава. У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь /Ф. 3500, воп. 4, спр. 197, л. 15/ знаходзяцца ўспаміны колішняга загадчыка аднаго з аддзелаў Лоеўскага РК КПБ/б/ Муравінскага. Ен спасылаўся на пачутае ад А.А. Маева — чэкіста, кіраўніка адной з дыверсійных груп, якая ў ліпені 1941-га прыйшла з акупіраванай ужо Міншчыны на тэрыторыю Рэчыцкага раена, а потым дзейнічала ў складзе нашага партызанскага атрада. Маеў бачыў, як А.І. Куцейнікаў адстрэльваўся ад карнікаў з аўтамата. Але што было далей, Маеў не ведаў, бо трэба было спяшацца прарвацца з варожага акружэння. Варта зазначыць: А.І. Куцейнікаў не загінуў. Ен застаўся ў жывых, выйшаў з акружэння. Трагедыя гэтага чалавека была ў страце сувязі як з баявымі таварышамі, так і з далейшай барацьбой супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І, вядома ж, яму, як высокаму партыйнаму работніку, такое даравана не было...
М.Ф. Турчынскі, Дз.М. Кузьмянок, А.Я. Міхайлаў, В.М. Статкевіч, а пазней і А.М. Акунеў атрымалі ад першага сакратара Гомельскага абкома партыі згоду на тое, каб у складзе Лоеўскага атрада «За Радзіму» дзейнічаць асобнай групай. Кіраў-ніком гэтай групы быў зацверджаны М.Ф. Турчынскі.
Як вядома, Лоеўшчына не мела важных стратэгічных аб’ектаў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Няма на яе тэрыторыі і чыгункі. Больш таго, і сам атрад «За Радзіму» не ўяўляў для акупацыйных уладаў сур’езнай сілы. Таму можна сцвярджаць з поўнай на тое падставай: на працягу некалькіх месяцаў вораг меў перадых, бо партызаны збіралі сілы, рыхтуючыся да разгортвання сапраўднай барацьбы. Калі казаць пра Рэчыцу, дык варта зазначыць: у горадзе дзейнічалі падпольныя патрыятычныя групы. Найбольш баяздольнай з’яўлялася тая, якую ўзначальваў Павел Маркаль. Ен працаваў дзяжурным на чыгуначнай станцыі. У групу ўваходзілі Міхаіл Абуховіч, Віктар Кніга, Алена Катлабай, Уладзімір Ганчароў, Георгій і Алена Носкі, сестры Валянціна, Людміла і Тамара Блескіны.
Падпольныя патрыятычныя групы былі створаны і ў каторых населеных пунктах раена. Менавіта яны і з’яўляліся базай для адраджэння Рэчыцкага партызанскага атрада, што быў разгромлены ворагам у верасні 1941 г.
У сакавіку 1942 г. М.Ф. Турчынскі атрымаў ад першага сакратара Гомельскага абкома партыі І.П. Кожара загад у пачатку красавіка пакінуць базу Лоеўскага атрада «За Радзіму» і выйсці на тэрыторыю Рэчыцкага раена. Каб распачаць арганізацыю новага, ужо Рэчыцкага атрада.
4 красавіка М.Ф. Турчынскі, А.Я. Міхайлаў, Дз.М. Кузьмянок і Ф.М. Статкевіч накіраваліся ў веску Завужаль. Не выпадкова. Бо сувязь з падпольнымі патрыятычнымі групамі весак Завужаль, Холмеч, Вятхінь, Церабееўка, Пасека, Ровенская Слабада яны наладзілі загадзя.
Наступным днем, 5 красавіка, у весцы Завужаль група М.Ф. Турчынскага сустрэлася з другім сакратаром Рэчыцкага падпольнага райкома камсамола М.С. Храмчанка. Марыя Сцяфанаўна яшчэ ў жніўні 1941 г. рашэннем Рэчыцкага РК КПБ/б/ была пакінута ў горадзе для падпольнай работы. Яна мела пэўную інфармацыю аб Рэчыцкім гарадскім падполлі, аб некаторых патрыятычных групах раена.
М.С. Храмчанка вярнулася ў Рэчыцу. Каб паведаміць патрыетам горада аб задачах па адраджэнню Рэчыцкага партызанскага атрада, весці неабходную работу з тымі, каторыя маюць намер далейшую барацьбу з ворагам ажыццяўляць са зброяй у руках у якасці партызана.
Група ж М.Ф. Турчынскага накіравалася ў раен вескі Ровенская Слабада, які і быў абраны для базы Рэчыцкага партызанскага атрада імя К.Я. Варашылава. Распачынаўся новы этап барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
П. РАБЯНОК.
_____________________________
1. Безумоўна, прыведзеныя вышэй звесткі аб колькасці карнікаў, як і аб іхніх стратах, не з’яўляюцца дакладнымі. На жаль, тое ж самае і ў дачыненні страт партызан. Пакуль не ўстаноўлены ўсе загінуўшыя. Вядома ж тое, што сярод іх была Ганна Федараўна Карака. Ураджэнка вескі Сведскае. 29-гадовая жанчына рабіла медыкам, расціла двух маленькіх дзяцей. Яна загінула 16 верасня 1941 г., падчас падзей, трагічных для Рэчыцкага партызанскага атрада. Абставіны смерці да канца не высветлены. Некаторые з партызан, якія вырваліся з варожага акружэння, згадвалі: Г.Ф. Карака загінула ў баі. Адстрэльваючыся ад ворага. Згодна з іншымі данымі, Ганна Федараўна была схоплена карнікамі ў той час, калі перавязвала параненага партызана. Чужынцы прывялі яе да вескі Новы Барсук, дзе і закатавалі...
З дзенніка Рэчыцкага партызанскага атрада імя К.Я. Варашылава аб баявой дзейнасці атрада з 1 ліпеня 1941 г. па 15 кастрычніка 1942 г.
...15 сентября 1941 г. проведена разведка в направлении Рудни Бурицкой /Лоевский р-н/ с задачей установить наличие противника. Разведчиком тов. Коноваловым было установлено, что в дер. Рудня Бурицкая и в соседние населенные пункты /Новый Борсук, Литишины и др./ прибыл карательный отряд для борьбы с партизанами. При повторной посылке разведки данные подтвердились. Разведка натолкнулась на засаду карательного отряда. В результате убит разведчик Аринич П.И. и тяжело ранен Больных Павел.
16 сентября 1941 г. отрядом был принят бой с крупным карательным отрядом СС, по сведениям населения, в количестве 760 человек. В результате боя убито 12 фашистов. Потери отряда 3 чел.
"Днепровец" 4-04-2002