Сумны
аповяд пра
вялiкае
каханне i пэўнае
дачыненне да
яго... Рэчыцы
...Ішоў 1520
год ад
нараджэння
Сына Божага.
Радзіны,
пышныя ды
багатыя,
ладкаваліся
на згаданы
час у Каралеўстве
Польскім і
Вялікім
княстве
Літоўскім /ВКЛ/.
З нагоды
нараджэння ў
Жыгімонта I
Старога /кароль
польскі і
вялікі князь
літоўскі/ і
каралевы
Боны Сфорца /другая
жонка Жыгімонта
I Старога/
хлапчука. У
старадаўнім
Кракаве /польскі
горад/ дык з
гэтае нагоды
цэлы дзень «білі
з гарматаў».
Можна ўявіць
сабе вялікую
радасць
каралевы
Боны (на
здымку злева).
Ей 26 гадоў. У 1518-м
стала жонкай
караля
польскага і
вялікага
князя літоўскага.
Нарадзіла
таго, хто павінен
быў змяніць
на каралеўскім
троне Жыгімонта
I. Які, дарэчы,
за яе быў
старэйшым
амаль удвая.
Такім чынам
адкрываўся
шлях да ўмацавання
на абшарах
Каралеўства
Польскага і
ВКЛ палітычнага
ўплыву
Італіі, дзе 2
лютага 1494 г. /Віджэвано/
і нарадзілася
Бона.
Не
ведала адна з
найпрыгашэйшых
жанчын свету,
што радасць
ад сына будзе
мець толькі 27
гадоў. Да часу,
калі муж
стане зусім
нямоглым, а яе
сын Жыгімонт
Аўгуст (на
здымку) пачне
рыхтавацца
надзець на
сваю галаву
бацькаву
карону.
У
сынавым жыцці
«...у год ад
Божага
нараджэння 1545,
месяца траўня
/май/, у
панядзелак, у
Пятроў пост,
за два тыдні
да святога
Пятра»
спаткалася
гора. Памерла
жонка Жыгімонта
Аўгуста
маладая
каралева
Альжбета. Яна
была дачкою
аўстрыйскага
імператара
Фердынанда I.
Пахавалі
Альжбету ў Вільні
/Вільнюс/ у
капліцы
святога
Станіслава /Казімера/
«...месяца жніўня
24 дня, у
панядзелак».
Назаўтра,
у аўторак у Вільні
наладжваўся
абыход з
марамі /напэўна,
харугвы/. І
было гэтых
мараў ажно
трыццаць. Але
сталася так,
што Жыгімонт
Аўгуст мала
сумаваў аб
памершай
жонцы. Бо аб
далейшым
апавядае
аповесць,
занатаваная
ў выданні «Полное
собрание
русских
летописей» /Т. 35.
М., 1980/:
«...Потым
кароль
Аўгуст,
пахаваўшы
цела жонкі
сваей і
будучы
чалавекам
маладым, не
мог стрымаць
прыроджанае
хцівасці да
белых галоваў
і пачаў мілаваць
паню Барбару
Радзівіл (на
здымку
справа)...».
Хто ж
яна, Барбара?
Дачка віленскага
кашталяна /у
службовай іерархіі
займаў месца
пасля
ваяводы/ Юрыя
Радзівіла.
Была
маладзейшай
за Жыгімонта
Аўгуста ўсяго
на тры гады. У
свой час была
аддадзена за
троцкага
ваяводу
Станіслава
Гаштольда,
які памер у 1542 г.
Не дачакаўшыся
ад малодой
жонкі ні сына,
ні дачкі.
Цікава
тое, што менавіта
Ольбрахт
Гаштольд,
бацька
нябожчыка
Станіслава і
свекар
Барбары Радзівал,
яшчэ ў 1529 г. на Вілейскім
сойме абвясціў
Жыгімонта II
Аўгуста
спадкаемцам
/пераемнікам/
каралеўскай
пасады. Цяпер
жа, на пачатак
заляцанняў
да яе
будучага
караля,
Барбара жыла
пры сваей
маці, пані віленскай
і ўдаве, і пры
браце сваім,
пане Мікалаю
Радзівіле,
які быў
падчашым /павінен
быў падаваць
вялікаму
князю ВКЛ
напоі,
папярэдне
глынуўшы іх
сам. Пасада лічылася
надта
ганаровай, яе
займалі
толькі
прадстаўнікі
магнацкіх
родаў/.
Таемная
сувязь паміж
Жыгімонтам II
Аўгустам і
Барбарай
Радзівіл
разгортвалася
гэткім чынам:
«...І кароль
пачаў хадзіць
да Барбары па
начах з
палаца аж да
яе дома і там,
у яе, бываў
часта. Пачулі
пра тое на
ўсей зямлі
Польскай і
Літоўскай, і
браты
Барбары прасілі
караля, каб
так рабіць
перастаў, і да
сястры іхняе
не хадзіў, і
няславы дому
іхняму не чыніў.
Кароль абяцаў
да яе не хадзіць.
І не хадзіў
доўгі час, але
потым моцы
прыроджанае
далей
трываць не
мог і зноў
пайшоў да яе ўночы.
А паны
Радзівілы
таго і пільнавалі.
І калі кароль
да сястры іхняе
ўвайшоў, тут
жа яны з’явілісь
і мовілі яму: «Міласцівы
каролю, абяцаў
ты да сястры
нашае не хадзіць,
дык чаго ж ты
цяпер прыйшоў?».
І кароль ім
адказаў: «А ці
ведаеце, што,
можа,
цяперашні
прыход мой да
вашае сястры
ўчыніць вам
вялікую
славу, гонар і
пажытак». А
яны сказалі: «Дай
то Божа», і ў
той час
плябана /каталіцкі
святар/
прывялі,
якога дзеля
тае нагоды
напагатове
мелі, і аддалі
патаемна
сястру сваю
за караля. А
пра тое ніхто
ані з паноў-рады
— духоўных і
свецкіх, — ані
з двору
каралеўскага
не ведаў,
толькі Радзівілы,
Кезгайла /падчашы
ВКЛ/ ды плябан,
што шлюб даваў.
Кароль жа
немалы час
таіў, што шлюб
з Барбараю ўзяў,
а яна, як і
раней, жыла
пры матцы, у
брата свайго».
У 1547 г.
якраз у Піліпаў
пост, малады
кароль Жыгімонт
II Аўгуст
выправіўся ў
Польшчу. Каб
наведаць
бацьку
свайго. Пра
шлюб з
Барбарай
Радзівіл не
сказаў ні
бацьку, ні
маці. Раскрыўся
ж пры князю
Мацяеўскаму,
біскупу
кракаўскаму,
ды пану Яну
Тарноўскаму /стаў
потым
вялікім
гетманам
Каралеўства
Польскага,
выдатным
ваяводам/. А
што ж тыя? Яны
сказалі
маладому
каралю: напэўна
ж, ягоны
таемны шлюб
знайшоў
адабрэнне на
нябесах, а
таму...
У
наступным, 1548 г.,
у вялікі пост,
усе паны-рады
ВКЛ з’ехаліся
ў Вільню.
Даведаліся
пра таемны
шлюб Жыгімонта
II Аўгуста і
Барбары Радзівіл.
Шкадавалі
пра тое і
слезна прасілі
маладога
караля, каб ен
адступіўся
ад Барбары. Бо,
маўляў, яна
была ягонай
подданай, а
трэба было
браць шлюбам
роўню сабе.
З
Кракава ў Вільню
былі дастаўлены
каралеўскія
лісты. Жыгімонт
I Стары і Бона
Сфорца
дысылалі
сыну
забарону на
шлюб з
Барбарай. Але
дарэмна. Гэта,
відаць, яшчэ
больш падкасіла
старога
караля.
Неўзабаве ен
зусім
разнямогся.
Прама ў час
вольнага
сойма. Назад,
у Кракаў, яго
прывезлі паўмертвага,
дзе ен і памер
на «самы Вялікдзень
а
трынаццатай
гадзіне».
Вестка
пра бацькаву
смерць у Вільню
прыйшла
толькі праз
тыдзень. Праз
некалькі
дзен Жыгімонт
II Аўгуст
рабіў у Вільні
абход з
марамі ды
свечкамі па
ўсіх
касцелах. А на
трэцім тыдні
пасля Вялікадня,
17 красавіка,
малады
кароль
загадаў, каб
Барбару Радзівіл
прывялі да
яго ў замак віленскі
/каралеўскі
палац/. Скончыўся
патаемны
перыяд шлюбу
Жыгімонта II
Аўгуста і
Барбары Радзівіл.
Радасць ад
гэтай падзеі
панавала хіба
што ў
маентках
Радзівілаў.
Што да Боны
Сфорцы, маці
маладога
караля, дык
яна надта
засмуцілася.
А яшчэ...
Зусім
мала доўжылася
сямейнае
шчасце па-сапраўднаму
закаханых
адзін у
другога Жыгімонта
II Аўгуста і
Барбары Радзівіл.
Яна памерла
праз тры гады.
Кароль быў
старшэнна ўражаны
гэткай
несправядлівасцю
лесу. Два тыдні
не даваў
дазволу на
пахаванне
цела Барбары.
Штодня хадзіў
да яе. Размаўляў,
як з жывой. А
потым... Потым
да канца днеў
свайго жыцця /памер
у 1572 г./ насіў
жалобу. У дні
нараджэння і
смерці
Барбары шмат
хто бачыў у
ягоных вачах
слезы. Хаця меў
ужо трэццюю
жонку
Кацярыну /родная
сястра
Альжбеты,
першай жонкі/.
Можна
меркаваць,
што шлюб з
Кацярынай меў
чыста палітычны
характар.
Меркаванні
існуюць і ў
дачыненні
прычыны
смерці
Барбары Радзівіл.
У тым ліку і
наступнае:
Барбара была
... атручана
вернымі
людзьмі
каралевы
Боны, маці Жыгімонта
II Аўгуста. Па
яе прамому
загаду. Хто
забойцы-атрутнікі?
Нягоднікі з
Польшчы, ці
адшуканыя на
абшарах ВКЛ?
Мо нават з...Рэчыцы.
Вядома ж тое,
што ў Рэчыцкім
старостве
Бона Сфорца
мела пэўныя ўладанні.
Так, у
Рагачове /уваходзіў
у згаданае
вышэй
староства/ за
ей быў шыкоўны
замак,
падараваны
Жыгімонтам I
Старым у 1524 г.
Няма
дакладных
звестак, што
каралева
Бона
наведвала
Рэчыцу і
Рагачоў. Але /пра
тое можна
меркаваць з
вялікай
доляй
верагоднасці/
Бона трымала
сувязь /перапіскай
ці інш./ з тымі
людзьмі, за
якімі было
Рэчыцкае
староства.
Яна ж усяляк
рупілася
павялічыць
палітычную
ўладу свайго
мужа, караля і
вялікага
князя. Шляхам
умацавання
яе эканамічнай
асновы. Імкнулася
падабраць «пад
каралеўскую
руку»
усялякую
зямельную ўласнасць,
якія ў свой
час былі
аддадзены
феадалам-магнатам
у выніку
пажалаванняў,
падараванняў.
Нават у выніку
куплі. А каб
весці такую
барацьбу,
патрэбна
было /да
свайго часу/
падтрымліваць
прыязныя /найчасцей
фіктыўныя/
адносіны з
зямельнымі
магнатамі. А
яшчэ, таксама
таемна,
аточваць сваіх
«сяброў»
людзьмі,
здольнымі
падмяшаць ім
у пітво ці ежу
атруту і г.д.
У 1556 г.
Бона Сфорца
пакінула
Кракаў і
выехала на
радзіму ў
Італію. Захапіўшы
з сабой шмат
каштоўнасцей.
Памерла ў
наступным, 1557 г.
Яе ўладанні, у
тым ліку і ў
Рэчыцкім
старостве,
перайшлі да
сына, караля і
вялікага
князя Жыгімонта
II Аўгуста.
Так і
засталося
назаўседы
таямніцай, ці
пашкадавала
калі
каралева
Бона /нават
напярэдадні
адыходу да
Бога/ пра
лютую нянавісць
да нявесткі
Барбары.
Аднае з
напрыгажэйшых,
як і сама яна,
жанчын
тагачаснага
свету
/XVI ст./. Якую
атручвала
словамі і,
напэўна ж, не
толькі імі...
... Пачуўшы
пра смерць
маці, Жыгімонт
II Аўгуст
толькі сумна
паківаў
галавою. Зусім
мала
заставалася
часу да
чарговых
угодак смерці
другой жонкі
Барбары Радзівіл.
У дзень якіх
шмат хто бачыў
у каралеўскіх
вачах
непрыхаваны
смутак і
нават... слезы...
Пятро
РАБЯНОК.
"Днепровец"
14-03-2002