Научно-популярное издание "Память"

Историко-документальная хроника Речицкого района

ЗЯМЛЯ НАШЫХ ПРОДКАЎ

Ад сівой мінуўшчыны

Паводле археалагічных звестак, тэ рыторыя сучаснай Гомельшчыны, у тым ліку і Рэчыцкага раёна, заселена чалавекам у сярэднім палеаліце (каля 100 тысяч гадоў назад). Гэта былі першабытныя плямёны паляўнічых. Яны ішлі з поўдня і паўднёвага ўсходу, рассяляліся ў асноўным па басейнах рэк. Найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту (мусцьер ская культура) - адшчэпы, архаічныя п л асціны, востраканечнікі, скрэблы, якія вырабляліся з мясцовага крэйдава-га крэменю. Адной з ранніх з'яўляецца стаянка каля вёскі Берагавая Слабада. Яна ад-носіцца да позняга мезаліту (6 -5-ае тысячагоддзі да н. э.), адкрыта бела-рускім археолагам У. П. Ксяндзовым у 1977 г. Сярод рэчаў, якімі карысталіся нашыя далёкія продкі,- крамянёвыя на канечнікі стрэл, разцы, скрабкі, скабя лі, праколкі, сякерападобныя і клінападобныя прылады, пласціны. Менаві-та ў перыяд мезаліту чалавек удаска нальвае каменныя і касцяныя прылады працы, вынаходзіць лук і стрэлы, шы рока займаецца паляваннем і рыбалоў-ствам, прыручае жывёлу. Для эпохі ме-заліту характэрныя лёгкія наземныя буданападобныя жытлы з агнішчамі ў цэнтры. Далейшае развіццё гаспадарчай дзейнасці, а разам з тым і новых форм грамадскай арганізацыі (станаўленне плямён, умацаванне парнай сям'і) пад рыхтавала пераход да эпохі неаліту. Новы каменны век, які носіць назву неаліт, пачаўся ў канцы 5-га - 4-ым тысячагоддзі да н. э. Для яго характэрна з'яўленне керамічнай вытворчасці, а ў канцы неаліту - авалоданне навы камі земляробства і жывёлагадоўлі, прадзення, пляцення, магчыма, што і ткацтва. У 2-ой палове 5-га - канцы 3-га тысячагоддзя да н. э. правабярэжжа Дняпра і басейн ніжняй Прыпяці нася лялі неалітычныя плямёны днепра-данецкай культуры. Інакш кажучы - культуры грабеньчата накольчатай кера мікі. Людзі выраблялі ў той час пераважна мікралітычныя крамянёвыя прылады працы, гліняны, з расліннай дамешкай, пяску ці жарствы,посуд. По суд гэты ўпрыгожваўся адбіткамі грэ беня, трохвугольнымі наколкамі і рыс камі, глыбокімі ямкамі пад краем. На шы далёкія продкі, каторыя жылі падчас неаліту, карысталіся ўпрыго жаннямі ў выглядзе падвесак з зубоў аленя, іклаў дзіка, ракавін і г. д. Шырокае прымяненне атрымалі ка менныя сякеры, долаты, цеслы. Асаблі васцю іх вырабу становіцца шліфаван не і свідраванне. На тэрыторыі Рэчыцкага раёна неа літычныя стаянкі адкрыты ў вёсках Борхаў, Горваль, Заспа, Чорнае, ва ўрочышчы Прудок, што на паўночна ўсходняй ускраіне Рэчыцы. У 2 ім тысячагоддзі да н. э. неалі тычную эпоху змяніла эпоха бронзы. З'явіліся медныя і бронзавыя вырабы, якія траплялі на нашу тэрыторыю нера важна шляхам абмену. Удасканальваец-ца апрацоўка каменных прылад працы. Разам з жывёлагадоўляй і земляробст вам не губляюць свайго значэння і ста ражытнейшыя заняткі чалавека - па-ляванне, рыбная лоўля, збіральніцтва. Пасяленні эпохі бронзы выяўлены ў вёсках Андрэеўка, Бязуеў, Борхаў, г. Васілевічы, Гарошкаў, Горваль, Ка пань, ур. Грушавіца на паўночнай ускраіне Рэчыцы, Заспа, Левашы, Чор нае, Якімаўка. Новы перыяд у гісторыі нашых продкаў знамянуе жалезны век, які на тэрыторыі Гомелыычыны пачаўся ў VII ст. да н. э. На змену каменным і бронзавым прыладам працы прыходзяць больш дасканалыя, вырабленыя з жале за. Яно здабывалася з мясцовых балот ных руд, апрацоўвалася ў домніцах - сырадутных печах. 3 вынаходствам і апрацоўкай жалеза асновай эканомікі старажытнага насельніцтва становіцца ляднае (падсечнае) земляробства. Дарэ чы, развіццё такога земляробства павя-лічыла гаспадарчае значэнне жывёлага-доўлі. А гэта ў сваю чаргу забяспечыла атрыманне дадатковага прадукту, садзей-нічала маёмаснай дыферэнцыяцыі і працэсу распаду першабытных адносін. Помнікі ранняга жалезнага веку былі абследаваны ў паўднёвай Белару сі, у тым ліку і на тэрыторыі Рэчыцкага раёна, Славянскай экспедыцыяй Інстытута археалогіі АН СССР у 1951 - 1961 гг. Расконкі каля вёсак Гарошкаў, Глыбаў, Горваль, Бязуеў, Борхаў, Мі лаград і г. д. адкрылі шырокі малюнак жыцця старажытнага славянскага насельніцтва. Своеасаблівы характар матэрыяльнай культуры на тэрыторыі па селішчаў, аднароднасць яе сталі асноў най прычынай таго, што археолагі назвалі яе "мілаградскай" - па назве аднаго са старажытных пасяленняў каля вёскі Мілаград. Справаздача аб знаходках і адкрыццях, зробленых каля вёскі Гарошкаў Дняпроўскім атрадам Славянскай экс-педыцыі, была змешчана ў рэспубліканскай газеце "Советская Белоруссня" ў нумары ад 4 снежня 1955 г.: "...Вы-вучэнне абарончых збудаванняў на гара дзішчы ў в. Гарошкаў Рэчыцкага раёна паказала, што, апрача валоў, якія неад-наразова падсыпаліся, пасяленне мела ўмацаваныя падсыпкай схілы. За вала мі праходзілі тры глыбокія канавы, раздзеленыя землянымі грабянямі, на якіх, мабыць, стаялі агароджы. Увесь комплекс знаходак гэтых абарончых збудаванняў дазваляе меркаваць аб да-волі высокім узроўні развіцця прадук-цыйных сіл. На пасяленнях "мілаградскай культу ры" ўскрыта плошча больш за 4000 кв. м. Выяўлены шматлікія сляды жыцця, вытворчыя памяшканні, надворныя бу дынкі, гаспадарчыя ямы, збудаванні, звязаныя са старажытнымі рэлігійны мі ўяўленнямі насельніцтва. Сярод жылля пераважалі дамы на слупах характэрнай канструкцыі - з выступам па адной са сцен і павеццю або прыбудовай па другой сцяне. У цэн тры дома звычайна ёсць яма ад слупа, каторы падтрымліваў дах. Апрача наземнага жылля насельніцтва карыстала ся таксама жыллём, паглыбленым у зямлю, і зямлянкамі. У жыллі ёсць звы-чайна ачаг у выглядзе абпаленых каменняў у невялікай ямцы. Найбольш распаўсюджанымі знаход-камі з'яўляюцца абломкі глінянага посуду. Сярод знаходак з металу, выяўленых пры раскопках, першае месца належыць знойдзенаму на гарадзішчы ў в. Гарошкаў скарбу бронзавых і сярэбраных бранзалетаў. Скарб выяўлены на падло-зе надворнага будынка, непадалёку ад жылля. Умовы яго знаходкі і тое, што скарб не быў узяты чалавекам, які паклаў яго, побач з шэрагам іншых абста-він дазваляюць меркаваць раптоўны на пад на гарадзішча, у выніку якога част ка яго насельніцтва была знішчана, а само гарадзішча, мабыць, было пакі-нута. Выяўлены пры раскопках вала на яго старадаўняй паверхні шкілет жыхара, загінуўшага пры абароне паселі шча. Знойдзеныя бранзалеты вызначаюцца высокай тэхнікай выканання. Прымененыя пры вырабе рэчаў тэхнічныя прыёмы (напайванне на шпень дробных зубцоў) гавораць аб высокім май стэрстве выканаўцаў. Тады, у час раскопак, былі знойдзе-ны ліцейныя формы для адліўкі ўпрыгожанняў, маленькі тыгель - насудзіна для плаўкі металу са слядамі медзі на дне, коўшыкі для разліўкі металу і г. д. Гэта дало археолагам падставы для заключэння: метал апрацоўваўся на тэрыторыі гарадзішча. Сярод металічных знаходак былі сярпы, нажы, шпількі і іголкі, завушніцы і інш. Побач з металічнымі прыладамі працы людзі працягвалі карыстацца і прыладамі з каменю. Шэраг знаходак дазволіў зрабіць і вывад аб тым, што болын шырокае распаўсюджанне набывае земляробства. Так, акрамя сярпоў, у жыллі часта трапляліся зернецёркі. На адной з па-судзін захаваўся адбітак зерня пшані-цы. А6 жывёлагадоўлі сведчылі косці жывёлы: буйной і дробнай рагатай, коней, свінней, сабак. А вось знойдзеныя косці зубра, лася, дзіка, барсука ўказ валі на тое, што старажытнае насель ніцтва, як і дагэтуль, займалася паля-ваннем. За валамі гарадзішча ў Гарошкаве археолагі адшукалі шматлікія ямкі з разбітымі пасудзінамі. Некаторыя з іх былі напоўнены моцна перапалены-мі касцямі. Быў раскапаны і доўгі дом, які таксама меў перапаленыя кос-ці. Мяркуецца: збудаванне звязана з па-хавальным абрадам. У 1955 г. Дняпроўскі атрад право дзіў на тэрыторыі Рэчыцкага раёна рас-коп і больш позняга пасялення. На га-радзішчы каля вёскі Калочын, якое адносіцца, па ўсёй верагоднасці, да першых стагоддзяў н. э., было раскапа-на збудаванне, што цягнулася па краі гарадзішча. Знойдзены жалезнае кап'ё, кручкі для лоўлі рыбы, іншыя рэчы.

 

Бранзалеты (гарадзішча Гарошкаў. Раскопкі В. М. Мельнікоўскай)

 

Жалезныя прылады працы мілаградскай куль-туры, знойдзеныя пры раскопках В. М. Мель нікоўскай на Гарошкаўскім гарадзішчы

гарадзішча Гарошкаў. Раскопкі В. М. Мельнікоўскай) Гарадзішча Калочын

Сваю работу на тэрыторыі раёна Славянская экспедыцыя Інстытута археалогіі АІІ СССР праводзіла і ў на-стунныя гады. Былі новыя адкрыцці. Адно з іх зрабіў Палескі археалагічны атрад па вывучэнні ранняга жалезнага веку паў-днёва-ўсходняй Беларусі аддзела археа-логіі Інстытута гісторыі Акадэміі на-вук, які распачаў у нас сваю работу летам 1980 г. Археолагаў зацікавіла старажыт-нае паселішча, якое было выяўлена Г. В. Штыхавым за тры кіламетры на поўдзень ад вёскі Ліскі, на правым бе-разе рэчкі Ведрыч, і размяшчалася на пясчаным узвышшы сярод поплаву за 50 м ад рэчкі. У раскопе нлошчай 500 кв. м архео-лагі выявілі каля 10 тысяч абломкаў хатняга посуду, 37 кг 785 г сыравіны для апрацоўкі жалеза, вырабы з каменю і крэменю (пракрутка, нож, скрабок, пласціны, адшчэпы), бронзы (фібула, палова бранзалета, бляшка з вушкам), жалеза (серп, нажы, цвікападобныя скіфскія шпількі), гліны (грузікі, праселкі). Але сапраўднай творчай удачай можна лічыць знаходку двух бронзавых люстэркаў: адно дыяметрам 105 мм, другое - 83 мм. Дарэчы, бронзавыя люстэркі дагэ-туль яшчэ ні разу не трапляліся на тэрыторыі рэспублікі. Аналагічныя люстэркі шырокае распаўсюджанне ме лі ў V III стст. да н. э. сярод скіфаў, якія займалі правабярэжжа Сярэдняга Прыдняпроўя. Што да люс тэрак з Ліскаўскага паселішча, то, па заключэнні археолага М. I. Лашанко-ва, іхні ўзрост можна датаваць другой паловай VI першай паловай V ст. да н. э., а патрапілі яны ў Ліскаўскае гарадзішча як вынік гандлёвых сувязяў нашых далёкіх продкаў са скіфамі. Такім чынам, можна смела сцвяр джаць: раскоп Ліскаўскага гарадзішча дазволіў беларускім вучоным адгар нуць адну з найбольш ранніх старонак гісторыі нашага паходжання. 3 сярэдзіны III ст. да н. э. у верх нім і сярэднім Падняпроўі, у тым лі ку і на тэрыторыі Рэчыцкага раёна, дзе раней жылі плямёны мілаградскай культуры, склалася зарубінецкая куль тура. Храналагічна яна падзяляецца на ранні і позні этапы. На раннім этапе, а гэта сярэдзіна III ст. да н. э. пачатак II ст. н. э., культура зарубі нецкіх плямёнаў нагадвае мілаград скую. I найнерш ІІа характары жытлаў і пахавальным абрадзе. Асноўным відам пасяленняў з'яўля ліся гарадзішчы, адбудаваныя яшчэ плямёнамі мілаградскай культуры. Га радзішчы дадаткова ўмацоўваліся. Так, дасыпаліся старыя валы, узводзіліся новыя, утвараючы яшчэ адну лінію абароны. Каля некаторых такіх гара дзішчаў узнікалі селішчы (в. Капань). Пахавальны абрад - трупаспаленне на гарызонце на бескурганных могільні ках. Сярод пахавальнага інвентару (прылады ІІрацы, упрыгожанні і інш.) часта трапляецца кераміка - міскі, гаршкі. На познім этапе (II - V стст. н. э.) людзі жылі на селішчах, што размяшчаліся на нізкіх берагах рэк. Звычайна выбіралася месца з урадлі-вай глебай. Нашы продкі пад той час падтрым-лівалі гандлёвыя сувязі з паўночнымі правінцыямі Рымскай імперыі, з пля-мёнамі чарняхоўскай культуры. Грамадскі лад позняга этапу зарубі-нецкай культуры - развіты патрыяр-хат. Асноўная адзінка грамадства - па-трыярхальная сям'я налічвала дзесяткі чалавек. Некалькі сем'яў у сваю чаргу стваралі патрыярхальны род. ІІлямёны зарубінецкай культуры знаходзіліся на стадыі распаду першабытнаабшчыннага ладу і складання тэ-рытарыяльнай абшчыны. У іх існавала патрыярхальнае рабства. Большасць даследчыкаў лічаць: пля мёны зарубінецкай культуры з'яўлялі ся старажытнаславянскімі. Э. М. Загарульскі (Древняя нсторня Белорусснн. Мн.: 1977. С. 29-31) пры трымліваецца думкі, што адкрытая тэ рыторыя Беларусі з наяўнасцю вялікіх рэк давала магчымасць засяленню яе насельнікамі розных тэрыторый (Украі на, Польшча, Цэнтральная Еўропа). Па-другое, ніводная з гэтых груп міг рантаў не была настолькі вялікай, каб засяліць значную тэрыторыю, заняўшы дамінуючае становішча над іншымі. Выдатны даследчык гісторыі Бела-русі Мікола Іванавіч Ермаловіч упэў-нены: ніякія перасяленні не маглі поў насцю змяніць насельніцтва той ці іншай тэрыторыі, што пэўная частка яго захоўвалася і пасля змешвалася з прышлым. Значыць, у той ці іншай ступені продкамі беларусаў былі ўсе плямёны, якія жылі тут у даіндаеўра-пейскі перыяд. З'яўленне ж славянаў на Беларусі стала вынікам апошніх хваляў вялікага перасялення народаў, якімі былі рух готаў (II - III стст. н. э.) і нашэсці гунаў (IV ст. н. э.) і авараў (сярэдзіна IV ст. н. э.). У выніку складаных этнічных пра цэсаў у IX ст. на тэрыторыі Белару сі сфарміраваліся ўсходнеславянскія плямёны крывічоў, дрыгавічоў, радзі мічаў. Непасрэднымі продкамі сучасных жыхароў Рэчыцкага раёна з'яўляюцца дрыгавічы. Назву дрыгавічоў старажыт ны летапісец выводзіў ад "дрыгвы", якая была характэрнай асаблівасцю мя-сцовасці, дзе яны аселі.

 Жыллё на Мілаградскім селішчы на поўнач ад гарадзіпіча. Ранні жалезны век

 Ачаговая яма і жыллё. Мілаградскае гарадзішча. Ранні жалезны век

 План гарадзішча Калочын

 

Густынскі летапіс, ведучы гаворку пра дрыгавічоў, зазначыў: яны рассялі-ліся паміж Прыпяццю, Дняпром і Дзвіною. Тым самым, у адрозненне ад іншых летапісаў, адзначана ўсходняя мяжа рассялення дрыгавічоў. Але ж ус-ходняя мяжа тэрыторыі Рэчыцкага раё-на праходзіць далей, чым "паміж Прыпяццю, Дняпром і Дзвіною". Гэта дае падставы для меркавання: тэрыторыю Баршчоўскага і Белабалоцінскага сель-саветаў, хутчэй за ўсё, насялялі радзі мічы. Паводле летапісных легенд, ра-дзімічы прыйшлі з прапольскіх (ляш-скіх) зямель. Родапачынальнік іхні - Радзім. Праўда, археалагічныя матэ рыялы І Іага не пацвярджаюць. Археа лагічныя помнікі славянскіх плямёнаў дрыгавічоў і радзімічаў - гарадзі-Іпчы, селішчы, курганныя могілкі. Дрыгавічы згадваюцца ў "Аповесці мінулых часоў". Упамінаюцца ў сувязі з падзеямі, што мелі месца да IX ст. Дакладная дата першага ўпамінання ў рускіх летапісах аб дрыгавічах ад-сутнічае. Першым дакладным пісьмо-вым паведамленнем аб іх можна лічыць упамінанне Канстанціна Парфірарод-нага, які называе дрыгавічоў у ліку славян, якія плацілі даніну кіеўскаму князю. Чарговае летапіснае ўпамінанне аб іх адносіцца да 1116 г., калі мінскі князь "Глеб бо бяше воевал дреговнчн н Случеск пожог". У аношні раз на ста-ронках рускіх летапісаў яны, дрыгаві-чы, названы ў 1149 г. Падкрэсліваецца: дрыгавічы належалі да найболыы раз вітых у сацыяльных адносінах плямён, знаходзіліся на заключнай стадыі рас паду родаплемяннога ладу, мелі сваё палітычнае аб'яднанне "княжанне" з цэнтрам у Тураве. Дрыгавічы займаліся земляробст-вам, шырока развілі жывёлагадоўлю, гандлявалі. Тм было вядома ткацкае рамяство. Разам з тым славіліся ганча рамі, кавалямі, ювелірамі. Увогуле, дрыгавічы былі неваяўні чымі плямёнамі. Ва ўсялякім разе, знаходкі зброі ў іхніх курганах уяў ляюць вялікую рэдкасць. Курганныя могільнікі дрыгавічоў у Рэчыцкім раёне выяўлены каля вёсак Глыбаў, Горваль, Крынкі, Луначарск, Крапіўня. Што да радзімічаў, якія, як указва лася вышэй, маглі насяляць тэрыторыю Баршчоўскага і Белабалоцінскага сель-саветаў, то ў апошняй чвэрці 1 га тысячагоддзя н. э. яны склалі шіемянны саюз, амаль да канца X ст. н. э. захоўвалі адносную самастойнасць. Мелі сваё войска, князёў. У IX ст. плацілі дані ну Хазарскаму каганату. У 885 г. падпа-лі пад уладу кіеўскага князя Алега, у складзе ягонага войска ў пачатку X ст. удзельнічалі ў шырока вядомым паходзе на Царград. У 984 г., як вядома з гістарычных крыніц, радзімічы ад-мовіліся плаціць даніну кіеўскаму князю Уладзіміру Святаслававічу. Князь выправіў ва ўладанні радзімі чаў войска на чале з ваяводам Воўчым Хвастом. На рэчцы Пяшчанка (прыток Сожа, непадалёку ад Слаўгарада) ваяры князя разбілі дружыны радзімічаў. I У склад старажытнарускай дзяржа-вы Кіеўскай Русі тэрыторыя пасялення дрыгавічоў і радзімічаў увайшла ў канцы IX - X стст. У яе межах усход-неславянскія плямёны, якія мелі шмат агульнага, складваліся ў адзіную стара жытную народнасць. Гэта было абумоў-лена іх адноснымі эканамічнымі сувя-зямі, этнічнай, тэрытарыяльнай, куль-турнай і моўнай супольнасцю. На працягу XI XIII стст. рэ чыцкія землі належалі ў асноўным кіеўскім і чарнігаўскім князям. На жаль, далёка не ўсё вядома з гіс-торыі Рэчыцы. Лічылася, што першае ўпамінанне аб ёй знаходзіцца ў 1 ым Наў-гародскім летапісе пад 1214 г. Та-ды Рэчыца ўяўляла сабой пагранічны горад Чарнігаўскага княства. Зараз лі чыцца, першае ўпамінанне аб ім у Гус тынскім летапісе пад 1213 г. Бясспрэчна наступнае: Рэчыца нале-жыць да ліку старажытных паселішчаў усходнеславянскага племя дрыгавічоў. Яшчэ ў IX ст., а магчыма, і раней, на крутым правым беразе Дняпра ўзнікла паселішча, якое з'яўлялася гандлёвым пунктам на вялікім водным шляху "з варагаў у грэкі". Прыток Дняпра - Рэчыца, ад якога і ўтварылася назва горада, у старажыт насці, па ўсёй верагоднасці, быў даво лі суднаходнай рэчкай, па якой нашы продкі сплаўлялі ў Дняпро драўніну. Па плану горада Рэчыцы XVII ст., які ІІрыводзіць Ю. А. Ягораў у сваёй кнізе "Градостронтельство , якая ўбачыла свет у 1954 г. ў Маскве ў Дзяржаўным выдавецтве літаратуры па будаўніцтву і архітэктуры, можна дакладна ўстанавіць старое рэчышча Рэчыцы. Дарэчы, яшчэ да нядаўняга часу па гарадскім выгане працякаў не вялікі ручай, які, па ўсёй верагоднао ці, і ўяўляў сабой тое, што засталося ад былой паўнаводнай Рэчыцы. У названай вышэй рабоце Ю. А. Яго рава выказваецца думка: Уваскрасен ская царква пабудавана ў Рэчыцы яшчэ ў 1079 г. Да 1872 г. яна лічылася са борнай. У 1876 г. была разабрана і пе ранесена на могілкі. У сярэдзіне XII ст. Рэчыца ўва ходзіла ў Пінска-Тураўскае княства, а ў канцы XII і першай палавіне XIII ст. належала Чарнігаўскаму княству. Доўгі час археалагічныя помнікі Рэчыцы заставаліся невядомымі наву цы. I толькі ў 1932 г. беларускі архео лаг I. X. Юшчанка адшукаў на правым беразе Дняпра ў межах горада (урочы шча Царквішча) прадметы сярэдневяко вага часу. У 1957 г. на вуліцы Лугавой у час ускопвання агарода на глыбіні 20 - 25 см быў знойдзены каменны тапор эпохі бронзавага веку, а пры раскопках у парку над Дняпром - старажытнарус-кая цагліна. Абследаванне Рэчыцкага гарадзішча ва ўрочышчы Старая Крэ пасць правёў археолаг Э. А. Сымановіч. Ён і вызначыў: летапісны горад Рэчыца знаходзіўся менавіта на гэтым месцы.
Hosted by uCoz