Рэчыцкая зямля на старажытных і старых картах

Старажытныя і старыя карты - важ нейшыя гістарычныя дакументы. Нярэдка менавіта яны з'яўляюцца апошнім аргумен-там у спрэчках паміж урадамі і народамі. Гісторыя ведае нямала прыкладаў, калі сгтрэчкі гэтыя перарасталі ў крывавыя бой-ні, што забіралі мільёны чалавечых жыц-цяў. Так, на жаль, і па сёння. Традыцыйна высокая картаграфічная культура, навуковая абгрунтаванасць і ма тэматычная дакладнасць у адлюстраванні інфармацыйнага матэрыялу характэрны перш за ўсё для даследчыкаў Германіі, Га ландыі, Аўстрыі, Англіі. I яны, гэтыя людзі, "паказалі" ў сваіх працах і Рэчыц кую зямлю. На карце Полыпчы і Венгрыі з першага выдання "Геаграфіі" Пталамея пры дапамо зе С. Мюнцера (Базілія, 1540 г. Фармат арыгінала 345X256 мм) бачна і наша мясцо-васць. Яна пазначана як надта лясістая. У 1600 г. убачыла свет карта Вялікага княства Літоўскага, па Герарду Меркатару, копія Петруса Каерыуса (фармат арыгінала 178X254 мм). Але Рэчыца на ёй на ... левым беразе ракі Бярэзіны. На самай жа справе тут (на нравым беразе Бярэзіны) Горваль. Пад гэты час мястэчка было даволі вядо-мым. Мінула ўсяго 13 гадоў, і М. Хрыста-фор Радзівіл (1623 г.) выдаў карту Вяліка-га княства Літоўскага. На ёй і Рэчыца, і Горваль. Рэчыца пазначана замкам. Бачна і рэчка (рака) Ведрыч. На поўдзень ад гора-да - лясы. На карце М. Хрыстафора Радзівіла ак-рэслена і ўся Рэчыцкая зямля. Яна значна большая, чым тэрыторыя сучаснага Рэчыцка-га раёна. Яшчэ выразней тое заўважна на карце Вялікага княства Літоўскага і Русі Белай (Нюрнберг, 1687 г.). Рэчыцкая зямля сягае ажно да Мазыра. Тое ж самае і на карце Джуно (Лондан, 1711. Гравюра Германа Мо~ ла. Памер арыгінала 197X251 мм). У 1710 г. Дж. Б. Хоман выдаў у Герма- ніі (Нюрнберг) карту Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага. На ёй і Рэчыца, і Гор- валь. Але Горваль на левым беразе Бярэ- ,эіны. Тое ж самае і на карце Каралеўства Польшчы Ісаака Цірыена, выгравіраванай Дж. Кайзерам у 1733 г. у Амстэрдаме. А мо тут не было памылкі? Мо замак Горваль пад гэты час і знаходзіўся на левым беразе Бярэзіны? Ва ўсялякім разе, выклк> чаць такое меркаванне нельга. Так, само мяс-тэчка тулілася на правым беразе Бярэзіны, непадалёк ад упадзення яе ў Дняпро. А за мак за Бярэзінай. Мясціны там значна піжэйшыя за той, дзе зараз вёска Горваль, таму пават летам маглі знаходзіцца пад ва-дой. Але ж менавіта гэтая акалічнасць і магла задаволіць тых, хто жыў у замку. Калі 6 у мястэчку Горвалі з'явіўся вораг, то насельнікі замка мелі б магчымасць пры-няць нейкія захады з улікам абставін. Ска-жам, падрыхтавацца да абароны ці на пэўны час схавацца. На карце Ісаака Цірыена Рэчыцкая зямля сягае далёка за Прыпяць. Не пазнача-ны Ведрыч. Мо на гэты час ён згубіў судна- Карта ВКЛ і Русі Белай. Нюрнберг. 1687 г. ходнасць? Не. На карце Каралеўства Поль Інчы і Вялікага княства Літоўскага, складзенай I. М. Пробстам у 1753 г. (памер арыгінала 480X573 мм), пазначаны і Рэчы-ца, і Ведрыч, праўда, горад на левым беразе Ведрыча, дзе зараз вёска Азершчына. Што да Горваля, то ён, як на каторых ранейшых картах, застаўся за Бярэзінай. Увогуле ж тэ-рыторыя Рэчыцкай зямлі на карце I. М. Пробста ўбірае ў сябе апроч межаў сучасна-га раёна і тэрыторыю цяперашніх Брагін скага, Лоеўскага, Нараўлянскага, Светлагор-скага, Хойніцкага раёнаў. Карта Польшчы Тобіаса Маера (Нюрн берг, 1750 г.) мала розніцца ад карты I. М. Пробста. Праўда, адна палова слова Кхесгуса на правым беразе Дняпра, другая на ле-вым. Напэўна ж, Тобіасу Маеру было вя дома, што пад гэты час улада Рэчыцы рас паўсюджвалася і на значныя тэрыторыі, што знаходзіліся ў міжрэччы Дняпра і Со жа (Рэчыцкае староства). Характэрная дэталь: на карце тэрыторыя цяперашніх Баршчоўскага і Белабалоцін скага сельсаветаў пазначана як мясціна, ба гатая барамі. Ёсць Рэчыца і на серыі картаў з Гіста рычнага атласа Полынчы Іоахіма Левела (Лейпцыг, 1847 г. Памер картаў 227X244 мм). На жаль, на картах адсутнічаюць мно-гія рачныя прытокі, у тым ліку і Ведрыч. Не паказаны бары і г. д. Даволі цікавая этнаграфічная карта за ходняга славянства і Заходняй Русі, якая была складзена прафесарам Т. Д. Фларын скім і выдадзена С.-Пецярбугскім сла-вянскім дабрачынным таварыствам (Маштаб 40 вёрстаў у дзюйме. Кіеў, 1911 г.). На карце разам з Рэчыцай і Горвалем пазнача ны таксама Васілевічы і Холмечы. На кар це і чыгунка, якая прайшла праз Рэчыцу і Васілевічы. Праўда, Рэчыца як бы там, дзе зараз вёскі Казазаеўка і Жмураўка. Дарэчы, карта прафесара Т. Д. Фларын скага каляровая. Там, дзе Горваль, ружовая плямінка. А гэта сведчыць пра тое, што на пачатку бягучага стагоддзя значную коль касць насельніцтва мястэчка складалі паля-кі. А вось у Рэчыцы і Холмечы болыпасць насельніцтва складалі, як бачна з карты, яўрэі. Л. II. Рабянок. Пры падрыхтоўцы артыкула выкарыстана праца Яўгена Яўгенавіча Шыраева "Русь Белая, Русь Черная н Лытва в картах". Мн.: 1991.

 Фрагмент карты ВКЛ, выдадзенай М. Хрыста-форам Радзівілам. 1613 г.

 Фрагмент карты ВКЛ па Герарду Меркатару, копія Петруса Каерыуса. 1600 г.

 Карта ВКЛ і Русі Белай. Нюрнберг. 1687 г.

Hosted by uCoz