Рэчыцкаму раёну 75 лет

Сення, 8 снежня 2001 г., — 75-годдзе з дня ўтварэння Рэчыцкага раена. Бо менавiта тады, 8 снежня 1926 года, выйшаў зварот Прэзiдыума ЦВК i СНК БССР «Да ўсiх працоўных «Савецкай Беларусi» у сувязi з далучэннем да тэрыторыi рэспублiкi Гомельскага i Рэчыцкага паветаў. А лiтаральна двума днямi дагэтуль у Маскве была прынята пастанова Усесаюзнага Цэнтральнага Выканаўчага Камiтэта «Аб далучэннi да Беларусскай ССР Рэчыцкага i Гомельскага паветаў». Гэтай пастановай скасоўвалася Гомельская губерня, якая ў 1919 годзе ўвайшла ў склад РСФСР.

У склад Рэчыцкага раена на першым часе ўвайшлi 31 сельсавет: Адамаўскi, Азершчынскi, Андрэеўскi, Бронненскi, Бязуеўскi, Будкаўскi, Гарошкаўскi, Гарыводскi, Дземяхоўскi, Жмураўскi, Заспенскi, Капараўскi, Каравацiцкi, Козенскi, Левашоўскi, Маладушскi, Малчаноўскi, Новабарсуцкi, Перавалоцкi, Перасвятоўскi, Рабусоўскi, Ровенскi, Ровенскаслабадскi, Салтаноўскi,Свiрыдавiцкi, Смагарынскi, Старакрасненскi, Унорыцкi, Чырвонавостраўскi, Ямпальскi, Яноўка-Гасцiвельскi.

Варта згадаць тое, што на першым часе раен уваходзiў у Рэчыцкую акругу, якая ўключала таксама Брагiнскi, Васiлевiцкi, Горвальскi, Камарынскi, Лоеўскi, Холмецкi i Юравiцкi раены. Пастановай VIII з’езда Саветаў БССР ад 12 красавiка 1927 г. Рэчыцкая акруга была скасавана. I неўзабаве, 9 чэрвеня, Рэчыцкi раен увайшоў у Гомельскую акругу. Знаходзiўся ў ей да 26 лiпеня 1930 года.

4 жнiўня 1927 г. да згаданых вышэй 31 сельсавета Рэчыцкага раена былi далучаны яшчэ 47 сельсаветаў лiквiдаваных Васiлевiцкага, Горвальскага, Холмецкага, а таксама Дзятлаўскага i Уваравiцкага раенаў. З Уваравiцкага раена быў далучаны Чарнянскi сельсавет, а з Дзятлаўскага — Гранаўскi i Капанскi.

30 снежня 1927 г. сельскiя Саветы Гомельскай акругi прайшлi праз рэарганiзацыю i ўмацаванне. Таму замест 78 сельсаветаў у Рэчыцкiм раене iх засталося 33.

5 лютага 1931 г. да Рэчыцкага раена быў далучаны Какуевiцкi сельсавет Мазырскага раена, а 10 лютага 1931 г. — Баршчоўскi сельсавет Гомельскага раена.

Iшоў час. Некаторыя сельсаветы былi пераiменаваны. А 5 красавiка 1935 г. Кабылеўскi i Маладушскi сельсаветы, якiя дагэтуль уваходзiлi ў Рэчыцкi раен, былi перададзены Хойнiцкаму раену. Нахаўскi ж сельсавет адышоў да Мазырскага раена, а Баравiкоўскi сельсавет — да раена Парыцкага.

20 лютага 1938 г. Рэчыцкi раен увайшоў у Гомельскую вобласць. Стаўшы меншым на 9 сельсаветаў. Да ўноў утворанага Васiлевiцкага раена адышлi Бабiцкi, Васiлевiцкi, Дуброўскi, Залатушскi, Каравацiцкi, Какуевiцкi, Лiскаўскi, Сведскi, Узнажскi сельскiя Саветы. Сам жа Васiлевiцкi раен стаў адной з адмiнiстратыўна-тэрытарыяльных адзiнак Палескай вобласцi з цэнтрам у г. Мазыр.

На 1 студзеня 1941 г. Рэчыцкi раен уключаў 21 сельсавет.

Адмiнiстратыўныя пераўтварэннi чакалi раен i ў пасляваенны перыяд. Так, на пачатку 1954 г. Палеская вобласць была скасавана. Васiлевiцкi раен, як i амаль уся былая Палеская вобласць, увайшоў у Гомельскую вобласць. А 16 верасня 1959 г. быў скасаваны i ен. Частка сельскiх Саветаў была перададзена Калiнкавiцкаму раену, частка — Рэчыцкаму.

Рэчыцкi раен «падрос» таксама за кошт Новабарсуцкага i Маладушскага сельсаветаў, якiя дагэтуль былi ў Хойнiцкiм раене.

У другой палове снежня 1962 г. быў скасаваны Лоеўскi раен. Частка ягонай тэрыторыi ўвайшла ў Рэчыцкi раен. У тым лiку i г.п. Лоеў. Але 30 лiпеня 1966 г. Лоеўскi раен быў адноўлены ў сваiх ранейшых межах.

I, бадай, у апошнюю чаргу да Рэчыцкага раена адышоў Борхаўскi сельсавет былога Уваравiцкага раена /Буда-Кашалеўскi/.

Зараз у Рэчыцкiм раене 20 сельсаветаў: Азершчынскi, Артукоўскi, Бабiцкi, Баршчоўскi, Белабалоцкi, Вышамiрскi, Глыбаўскi, Дземяхоўскi, Дуброўскi, Жмураўскi, Заспенскi, Камсамольскi,Капараўскі, Каравацiцкi, Лiскаўскi, Новабарсуцкi, Перасвятоўскi, Ровенскаслабодскi, Свiрыдавiцкi, Холмецкi. У раен уваходзяць г. Васiлевiчы, якi мае гарсавет, i гарпаселак Зарэчча /пасялковы савет/.

У хуткiм часе раен i г. Рэчыца складуць адну адмiнiстрацыўна-тэрытарыяльную адзiнку — Рэчыцкi раен.

 

"Днепровец" 08-12-2001

Hosted by uCoz